BE RU EN

П'яныя тэрарысты ўзарвалі мост, спалохаўшыся трактара

  • 14.07.2014, 14:50

Ваеўнікі пачулі гул дзейнага трактары і наважылі, што гэта танк.

У раёне горада Зугрэс Данецкай вобласці мясцовыя жыхары ўласнымі сіламі аднавілі пешаходны рух па мосце, які ўзарвалі тэрарысты, паведамляе "Сегодня".

Людзі распавялі падрабязнасці інцыдэнту, што здарыўся ў ноч з суботы на нядзелю. Паводле іхніх слоў, мост праз раку Крынка недалёка ад Зуеўскага вадасховішча быў узарваны ваеўнікамі, якія пераблыталі гул трактара з баявой машынай.

«Яны былі ў стане алкагольнага ап'янення і, напэўна, спалохаўшыся гулу трактара, што набліжаўся да моста, падарвалі мост. Кажуць, вінаватых у падрыве пакаралі свае ж», - адзначыў мясцовы жыхар.

Фото: vk.com/donetsk
Фото: vk.com/donetsk
Фото: vk.com/donetsk
Фото: vk.com/donetsk

Апошнія навіны