BE RU EN

ЕЗ назваў імёны 11 тэрарыстаў, супраць якіх увялі санкцыі

  • 14.07.2014, 11:15

Еўрапейскі Звяз апублікаваў дадатковы спіс з 11 асоб, якія маюць дачыненне да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным часопісе ЕЗ ад 12 ліпеня, перадаюць "Украінскія навіны".

У прыватнасці, санкцыі ўвялі супраць расейца, самаабвешчанага прэм'ер-міністра "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандра Барадая, былога камандзіра данецкага спецпадраздзялення СБУ "Альфа", а цяпер камандзіра батальёна "Усход" і кіраўніка службы бяспекі самаабвешчанай "ДНР" Аляксандра Хадакоўскага.

Разам з імі санкцыі ўвялі супраць віцэ-прэм'ер-міністра ў сацыяльнай палітыцы "ДНР" Аляксандра Калюскага, міністра інфармацыі "ДНР" Аляксандра Хракава, выканаўцы абавязкаў прэм'ер-міністра Рады міністраў самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" Марата Башырава, віцэ-прэм'ер-міністра Рады міністраў "ЛНР" Васілія Нікіціна.

Апошнія навіны