BE RU EN

Фінал ЧС устанавіў рэкорд твітаў у хвіліну

  • 14.07.2014, 10:46

Рэкордныя 618725 твітаў былі адпраўленыя ў хвіліну, калі зборная Нямеччыны забіла ў браму Аргентыны (1:0, дададзены час).

Гэты паказчык перапыніў папярэдні рэкорд, усталяваны на паўфінальнай сустрэчы Нямеччыны і Бразіліі (580166 твітаў у хвіліну), піша «Газета.Ru».

Усяго за матч было адпраўлена 32,1 млн твітаў.

Часцей за ўсё карыстальнікамі сацыяльнай сеткі згадваліся Гётцэ, Ноер і Крыстаф Крамер.

Фота: AP/Hassan Ammar

Апошнія навіны