BE RU EN

Праз патоп у Менску стаялі 14 маршрутаў транспарту

  • 14.07.2014, 9:45

У Менску 13 ліпеня праз падтапленне вуліц былі перашкоды руху 14 маршрутаў грамадскага транспарту.

Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Стаяла 5 аўтобусных, 6 тралейбусных і 3 трамвайных маршруты. Самы працяглы інтэрвал затрымкі склаў 58 хвілін.

Дапамога ратавальнікаў нікому не спатрэбілася, пацярпелых у выніку непагадзі няма. Адключэнняў электраэнэргіі ў краіне, паводле інфармацыі выратавальнай установы, у нядзелю таксама не было.

Нагадаем, лівень абрынуўся на беларускую сталіцу ўчора ўвечары.

Апошнія навіны