BE RU EN

Аляксей Навальный: Яны зусім там хворыя, каб прыдумляць такое?

  • 14.07.2014, 9:32

Кіраўніцтва «Першага канала» Расеі заслугоўвае крымінальнага пакарання за хлусню.

Пра гэта ў сваім блогу напісаў адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Аляксей Навальны.

«Дурнаватыя перакруты. Яны зусім там хворыя, каб прыдумляць такое? Нават калі проста выкарыстоўваюць у сваіх мэтах жанчыну-вар’ятку - гэта нічога не мяняе. За такое рэальна трэба судзіць. Людзі, якія ўчыняюць такое - небяспечныя для грамадства і тое, што яны робяць - сапраўднае крымінальнае злачынства», - заявіў Навальны.

Нагадаем, раней «Першы канал» Расеі распаўсюдзіў хлусню аб публічным пакаранні дзіцяці ў Славянску. Невядомая жанчына, якая называе сябе Галіна Пышняк, распавяла, што ўкраінскія вайскоўцы ў Славянску нібыта прыбілі цвікамі трохгадовага хлопчыка на дошку аб'яў і прымусілі ягоную маці глядзець як ён сплывае крывёю пакуль ён не памёр.

Апошнія навіны