BE RU EN

Паўночная Карэя выпусціла 100 набояў па Японскаму мору

  • 14.07.2014, 9:01

Артылерыя Паўночнай Карэі зноў абстраляла Японскае мора.

Было выпушчана блізу 100 набояў. Пра гэта заявілі ў паўднёвакарэйскім вайсковым камандаванні, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.

Запускі адбыліся сёння, 14 ліпеня, а 05:53 паводле менскага часу (пад 11:53 паводле мясцовага) з раёна недалёка ад дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе Карэйскі паўвостраў па 38-й паралелі на дзве паловы - паўночную (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) і паўднёвую (Рэспубліка Карэя).

Нагадаем, напярэдадні КНДР правяла пуск двух балістычных ракет малой далёкасці ў бок Японскага мора. У канцы чэрвеня КНДР зладзіла запуск трох балістычных ракет малой далёкасці ў раёне Вонсана правінцыі Канвандо ў бок Японскага мора. Пасля гэтага КНДР яшчэ некалькі разоў праводзіла пускі ракет малой далёкасці ў Японскае мора.

Адзначым, 9 ліпеня Паўночная Карэя зрабіла аналагічны запуск ракет.

Апошнія навіны