BE RU EN

Арсен Авакаў: сцяць зубы, біць ворага і рабіць усё для перамогі

  • 14.07.2014, 7:51

Міністр унутраных спраў Украіны распавёў, як перамагчы Пуціна.

Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» падзяліўся меркаваннем аб тым, як украінцам можна супрацьстаяць тэрарыстам з Расеі.

«Разбураная і саслабленая Украіна - магчымасць для Пуціна падоўжыць свой дыктатарскі тэрмін у Расеі, рэалізаваць імперскія паранаідальныя планы. Таму гарыць полымя вайны на Данбасе. Таму праз мяжу ідуць расейскія танкі, БТРы і пуцінскія найміты. Што рабіць нам? Кожнаму з нас: менш галасіць што «ўсяму гамон», што нас не забяспечылі, што няма цеплавізараў, прыцэлаў і ўтульнага гамака. Змоўкнуць! Сцяць зубы! Біць ворага! І рабіць усё для перамогі над ворагам», - напісаў міністр.

Аресн Авакаў заклікаў украінцаў дзейнічаць без «самаедства і сіндрому «малодшага брата».

«Цырымоніі ў бок - вайна за Украіну», - рэзюмаваў Авакаў.

Апошнія навіны