BE RU EN

Нідэрланды занялі трэцяе месца на ЧС у футболе

  • 12.07.2014, 23:30

Зборная Бразіліі саступіла ў матчы за «бронзу» з лікам 0:3.

Гульня, якая праходзіла на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы Бразіліі, пачалася а 23:00 паводле беларускага часу. Першы гол у вароты гаспадароў быў забіты на трэцяй хвіліне матчу. Яго аўтарам стаў Робін ван Персі.

Другі гол у вароты зборнай Бразіліі на 16-й хвіліне забіў Дэйлі Блінд.

Апошні, трэці мяч, быў забіты на 90 хвіліне матчу. Аўтарам гола стаў гулец зборнай Нідэрландаў Жаржыньё Війналдум.

Апошнія навіны