BE RU EN

Мэркель, Парашэнка і Пуцін могуць сустрэцца на фінале ЧС у футболе

  • 12.07.2014, 21:13

Лідэры Нямеччыны, Украіны і Расеі заўтра прыбудуць у Бразілію.

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Ангелай Мэркель абмяркуе сітуацыю ва Украіне. Пра гэта паведаміў у суботу прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў. Пуцін робіць турнэ па краінах Паўднёвай Амерыкі, у суботу ён прыбыў у Аргенціну. Прыедзе на фінал і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, аднак пра ягоны графік сустрэч не паведамляецца.

Пуцін будзе знаходзіцца ў Бразіліі для таго, каб правесці перамовы з кіраўніцтвам гэтай краіны, сустрэцца з лідэрамі краін BRICS, а таксама ўзяць удзел у цырымоніі перадачы права правядзення Чэмпіянату свету ў футболе ад Бразіліі Расеі, нагадвае РІА "Новости".

"Асобная сустрэча (Пуціна і Мэркель) запланаваная, яна рыхтуецца", - паведаміў Пяскоў a target="_blank" href=http://www.rusnovosti.ru/>"Рускай службе навін", дадаўшы, што лідэры абмяркуюць дзвюхстароннія стасункі і сітуацыю ва Украіне.

Украінскі лідэр таксама будзе на фінале, але ці возьме ўдзел у абмеркаванні - незразумела. Пра ягоны прыезд на стадыён у Рыа-дэ-Жанейра паведаміла AFP са спасылкай на прадстаўніка ўрада Бразіліі. Паводле ягоных слоў, паездка была ўзгодненая напярэдадні.

Апошнія навіны