BE RU EN

Самалёт «Белавія» задыміўся ў аэрапорце Стамбула (Відэа)

  • 12.07.2014, 19:01

Дым з'явіўся падчас узлёту самалёта Boeing 737-500 авіякампаніі «Белавія».

Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня ў Міжнародным аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле, паведамляе турэцкае інфармацыйнае агенцтва DHA.

Пілот спыніў самалёт, а пажарная брыгада з дапамогай пены змагла прадухіліць магчымае ўзгаранне. 90 пасажыраў авіялайнера былі эвакуяваныя.

Прычынай задымлення стала ўцечка гідраўлічнай вадкасці.

Апошнія навіны