BE RU EN

Хуткасны цягнік сышоў з рэек у Балгарыі

  • 12.07.2014, 18:34

Загінуў машыніст, 14 пасажыраў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Аварыя здарылася непадалёк ад горада Стара-Загора ў цэнтральнай частцы Балгарыі. Цягнік накіроўваўся са сталіцы краіны Сафіі ў горад Бургас. Паводле папярэдняй інфармацыі, з рэек сышло чатыры вагоны, піша БелТА.

Да месца здарэння адпраўленыя брыгады хуткай дапамогі, паліцыя і ратавальнікі. Пасажыры цягніка вывезены з месца аварыі.

Кіраўнік урада Балгарыі Пламен Арэшарскі даручыў віцэ-прэм'еру і міністру ўнутраных спраў Цветліну Ёўчаву ўзначаліць выратавальную аперацыю.

Пра прычыны таго, што адбылося пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны