BE RU EN

Жыхар Маладзечна адкрыў стральбу з пнеўматыкі

  • 12.07.2014, 17:02

Хлопец з пнеўматычнага пісталета прычыніў траўмы мясцоваму жыхару.

Следчы камітэт распачаў на яго крымінальную справу. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкама.

«11 ліпеня пасля праведзенай праверкі СК распачатая крымінальная справа паводле артыкула 339 часткі 3 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Ш., 1994 года нараджэння, які не працуе, і які 14 чэрвеня каля 23:40 на вуліцы Будаўнікоў у горадзе Маладзечне з хуліганскіх меркаванняў з пнеўматычнага пісталета прычыніў цялесныя пашкоджанні Г, 1993 года нараджэння», - гаворыцца ў паведамленні.

Жыхару Маладзечна пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў.

Апошнія навіны