BE RU EN

Выбух у цэнтры Стамбула: ёсць параненыя

  • 12.07.2014, 14:27

У стамбульскім раёне Зейтынбурну, недалёка ад цэнтра горада, прагрымеў выбух.

Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, пацярпела вялікая колькасць мясцовых жыхароў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Эпіцэнтр знаходзіўся ў краме на першым паверсе жылога будынка. Побач размешчаны трамвайны прыпынак. На месцы здарэння працуюць пажарныя і брыгады лекараў. Паводле папярэдняй версіі, выбухнуў балон з бытавым газам. Перакрыцці будынка часткова абрынуліся, нанёсшы пашкоджанні найбліжэйшым будынкам і аўтатранспарту.

У пятніцу аналагічны інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дзенізлі. Загінуў адзін і пацярпелі 25 чалавек. Прычынай выбуху называюць самаадвольную дэтанацыю газавага балона.

Апошнія навіны