BE RU EN

Украінская авіяцыя гатовая атакаваць сістэмы «Град» на мяжы з РФ

  • 12.07.2014, 13:25

Украінская авіяцыя знаходзіцца ў поўнай баявой гатоўнасці і ў стане нанесці ўдары па сістэмах залпавага агню «Град» на ўкраінска-расейскай мяжы.

Пра гэта на брыфінгу заявіў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм.

«Сітуацыя на мяжы ва ўсходніх абласцях застаецца складанай, паколькі памежная паласа ўжо ператварылася ў эпіцэнтр жорсткага супрацьстаяння. З мэтай скарачэння часу для рэагавання на магчымыя пагрозы, як, напрыклад, прымяненне сістэм залпавага агню «Град» з боку расейскай мяжы, самалёты Узброеных сіл Украіны знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці для іх знішчэння. Гэта таксама дазваляе прыкрыць ад удараў сродкаў паветранага нападу важныя дзяржаўныя і вайсковыя аб'екты і падраздзяленні сіл АТА», - сказаў ён.

Са слоў спікера РНБА, на працягу апошніх сутак украінскія пілоты здзейснілі 16 вылетаў, была задзейнічаная бамбавальная, штурмавая, знішчальная і транспартная авіяцыя.

«Комплекснае прымяненне сродкаў паветранага паражэння і высокае майстэрства ўкраінскіх лётчыкаў ствараюць умовы для хутчэйшага вызвалення ад тэрарыстаў тэрыторыі Украіны», - мяркуе ён.

Апошнія навіны