BE RU EN

На рынках пройдуць масавыя праверкі

  • 11.07.2014, 16:35

Гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю Беларусі з 22 ліпеня пачне масавыя праверкі рынкаў і гандлёвых цэнтраў.

Пра гэта паведаміў БелТА першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.

"Падчас праверак будзе давацца прынцыповая ацэнка рабоце, якая праводзіцца ўласнікамі гандлёвых аб'ектаў", - сказаў Артур Карповіч.

З 22 ліпеня ўваходзіць у дзеянне закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь", які накіраваны на ўпарадкаванне дачыненняў у сферы гандлю і грамадскага харчавання. "Згодна з дакументам, уласнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў павінны будуць рабіць захады для захавання прадаўцамі, якія працуюць на іх тэрыторыі, заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і іншых нарматыўных прававых актаў Беларусі", - сказаў Артур Карповіч.

У першым паўгоддзі 2014-га гандлёвая інспекцыя падчас кантрольных праверак гандлёвых аб'ектаў ўстанавіла парушэнні заканадаўства больш як у 350 суб'ектаў гаспадарання.

Апошнія навіны