BE RU EN

Кыргызстан не бяруць у Мытны саюз праз Кітай

  • 11.07.2014, 15:20

Далучэнне Кыргызстана да Мытнага саюза на гэтым этапе праблематычнае.

Такое меркаванне выказаў сёння чалец Калегіі (міністр) гандлю Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў падчас штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, які праходзіць у Менску ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, піша БелТА.

"Далучэнне Кыргызстана створыць праблемы для эканомік Мытнага саюза", - падкрэсліў Андрэй Сляпнёў.

Паводле ягоных слоў, далучэнне з'яўляецца праблематычным у сувязі з тым, што наладжаныя пастаўкі ў Кыргызстан плыняў шэрага імпарту з Кітая. Урэгуляваць гэтае пытанне будзе няпроста ў тым ліку таму, што трэба будзе працаўладкаваць людзей, якія сёння занятыя ў пастаўках шэрых тавараў з КНР.

Раней прэм'ер-міністр Кыргызстана Джоамарт Атарбаеў заяўляў, што далучэнне да Мытнага саюза пад кіраўніцтвам Расеі з'яўляецца «правільным крокам» для яго краіны і дапаможа развязаць шмат якія эканамічныя і сацыяльныя праблемы.

Кіраўнікі Расеі спадзяваліся, што да 2015 года ў выніку далучэння былых савецкіх рэспублік Мытны саюз стане Еўразійскай эканамічнай прасторай на ўзор ЕЗ.

Апошнія навіны