BE RU EN

Тэрарысты атакавалі пазіцыі сілавікоў пад Данецкам: 30 загінулых

  • 11.07.2014, 14:32

Сепаратысты абстралялі ў Данецкай вобласці ўкраінскіх сілавікоў з ўстаноўкі «Град».

У вёсцы Зеленоаполле Данецкай вобласці раніцай 11 ліпеня загінула больш за 30 вайскоўцаў. Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак, паведамляе інфармагенцтва РБК-Украіна.

«Пакуль інфармацыя такая, што ёсць - 30 забітых. Я дапускаю, што ахвяр у выніку будзе больш», - заявіў Шкірак.

Паводле ягоных слоў, сепаратысты абстралялі вайскоўцаў сістэмай Град.

У ДНР пацвердзілі, што расстралялі каля вёскі Зеленаполле ўкраінскіх вайскоўцаў з устаноўкі «Град».

Раней паведамлялася, што пасля абстрэлу з «Граду» на КПП у Луганскай вобласці загінулі чацвёра вайскоўцаў, яшчэ трое параненыя.

Апошнія навіны