BE RU EN

Грамадзянін Расеі абрабаваў менскую пенсіянерку

  • 11.07.2014, 14:13

Савецкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле факту разбойнага нападу грамадзяніна Расеі на пенсіянерку.

Пра гэта паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Аляксей Клімовіч.

10 ліпеня на вуліцы Кульман у Менску мужчына пазнаёміўся з пацярпелай, прадставіўшыся прадаўцом посуду. Ён прапанаваў жанчыне набыць тавар коштам ніжэй за раздробны, на што тая пагадзілася і запрасіла прадаўца да сябе дадому, каб разлічыцца за куплю. У кватэры, убачыўшы месца захоўвання грошай, мужчына напаў на жанчыну, ужыўшы гвалт, небяспечны для жыцця і здароўя, і завалодаў яе ашчадкам больш як у 30 мільёнаў рублёў.

Дзеянні нападніка кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.207 КК (разбой, учынены з пранікненнем у жыллё). Падазраваны затрыманы. Следчыя правяраюць яго на дачыненне да ўчынення іншых такіх злачынстваў на тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны