BE RU EN

Дэпутат з Малайзіі павіншаваў зборную ФРГ, пахваліўшы Гітлера

  • 10.07.2014, 21:46

Сенсацыйны матч Нямеччыны супраць Бразіліі стаў прычынай для зусім ня футбольнага скандалу.

Сябра малайзійскага парламента Бунг Мохтар Радзін павіншаваў немцаў з перамогай і ўславіў пры гэтым Гітлера. Ягоны запіс у «Твітэры» выклікаў бурную рэакцыю, аднак чыноўнік прасіць прабачэння не захацеў.

«Малайцы ... Брава ... Няхай жыве Гітлер», - напісаў вялікімі літарамі ў сваім мікраблогу палітык.

Твіт Бунге выклікаў ажыўленыя дыскусіі ў Малайзіі. Амбасадар Нямеччыны ў Малайзіі Хольгэр Міхаэль заявіў, што, хоць каманда ягонай краіны ацаніла словы падтрымкі, яна «непахісна адхіляе непрымальныя намёкі на фашысцкі рэжым Адольфа Гітлера», цытуе InoPressa артыкул у часопісе The Washington Post.

Многія абурыліся дзіўнымі аналогіямі малайзійскага дэпутата, аднак той зусім не збіраецца раскайвацца. «Я не ведаю, што часам бывае не так з людзьмі. Гітлер - частка гісторыі, і нямецкая каманда змагалася, як і ён», - заявіў Бунг.

На сваёй старонцы ён пракаментаваў скандал: «Калі мы кажам пра Гітлера, то ўсе адразу губляюць галаву і сыходзяць з розуму, але калі мы гаворым пра Палестыну, то ўсе заціхаюць і закрываюць свае ірты... Якая ганьба!» Эксцэнтрычны палітык таксама дадаў, што «не хвалюецца праз людзей, якія яго ненавідзяць, так як занадта заняты тымі, хто яго любіць».

Апошнія навіны