BE RU EN

Будаваць беларускую АЭС паклікалі студэнтаў з Расеі

  • 10.07.2014, 20:13

У інтэрнэце з'явіўся калектыўны «атамны сэлфі», з АЭС што будуецца ў Беларусі.

Як высветліла рэдакцыя сайта charter97.org, у будаўніцтве АЭС бяруць удзел студэнты з Расеі. Студэнт з Томска Міхаіл Кісялёў публікуе на сваёй старонцы Instagram фотаздымак студатрада з Калугі на пляцоўцы будаўніцтва беларускай атамнай станцыі ў Астравецкім раёне.

Учора там адбылося адкрыццё «Ўсебеларускай маладзёжнай будоўлі».

На нашыўках студатрадаўцаў з Калугі напісана «Беларуская АЭС».

А гэта - 28 студэнтаў з Гомеля, якія будуць удзельнічаць у будаўніцтве.

Апошнія навіны