BE RU EN

Украінскія вайскоўцы адбілі атаку на аэрапорт Данецка

  • 10.07.2014, 18:29

Вайскоўцы адбілі атаку тэрарыстаў на аэрапорт Данецка, кантраляванага сіламі АТА.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Сёння баевікі абстралялі з мінамётаў і стралковай зброі аэрапорт у Данецку, які знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў. Штурм паспяхова адбіты і страт сярод нашых вайскоўцаў няма», - сказаў ён.

Прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра СНБА Украіны дадаў, што абстрэл аэрапортаў як у Данецку, так і ў Луганску праводзіцца перыядычна.

Апошнія навіны