BE RU EN

Легендарныя «Гайдамакі» выступяць на «Басовішчы»

  • 10.07.2014, 17:49

Праз тыдзень пад Беластокам стартуе традыцыйны музычны фэст «Басовішча».

Як стала вядома сайту charter97.org, замест гурта Neuro Dubel, які не зможа прыехаць на імпрэзу, выступіць вядомы ўкраінскі рок-гурт «Гайдамакі».

Варта адзначыць, што фэст музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2014» будзе юбілейным і традыцыйна пройдзе ў Гарадку, што ў 16 кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы 18-19 ліпеня.

На 25-м ліку «Басовішчы» выступяць Лявон Вольскі з дзіцячым хорам, «Крама», «Троіца», Nizkiz, Avias, IQ48, B:N, RUTA, TT-34, «Тлушч». Вядоўца імпрэзы - рэпер Vinsent.

У гэтым годзе арганізатары не здолелі дамовіцца з польскім пасольствам наконт выдачы візаў для беларусаў. Аднак тыя, каму ўдасца дабрацца да Гарадка, змогуць паслухаць шмат цікавай і разнастайнай музыкі, а таксама пазнаёміцца з заснавальнікамі фестывалю і паглядзець кіно пра першыя «Басы».

Апошнія навіны