BE RU EN

Расейкі «камікадзэ» на скутэры выехаў на сустрэчную паласу (Відэа)

  • 10.07.2014, 12:32

Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку гарадскога тыпу Стаўрова (Собінскі раён Уладзімірскай вобласці Расеі).

Кіроўца жоўтага скутэра выехаў на паласу сустрэчнага руху і цудам пазбег сутыкнення з двума аўтамабілямі. Такія відэаролікі ўжо блукалі ў сетцы, але там гаворка ішла аб легкавых аўтамабілях і грузавіках. Гэты ж выпадак сапраўды шакуе, піша av.by.

Трэба быць пазбаўленым здаровага сэнсу, каб свядома здзяйсняць такія манеўры. Тым больш, калі яшчэ ўлічыць той факт, што маленькі і неабаронены скутэр выехаў насустрач легкавікам. На хлопцы, які кіраваў скутэрам, нават шалома не было. Калі б здарылася сутыкненне, ад яго і месцы мокрага не засталося б. Балазе, кіроўцы легкавікоў хутка зрэагавалі на нестандартную сітуацыю. І ў выніку ніхто не пацярпеў.

Аднак яшчэ не вядома, як хутка мы ўбачым новы ролік з тым жа «жоўтым скутэрам» у галоўнай ролі.

Апошнія навіны