BE RU EN

У Расіі запускаюць сацсетку для дэпутатаў

  • 10.07.2014, 10:58

У Расеі з'явіцца сацыяльная сетка для дэпутатаў і запрошаных імі экспэртаў.

Пра гэта паведамляе газета «Известия».

«У рамках стварэння ў Расеі электроннага парламента ў Дзярждуме ініцыявалі запуск прафесійнай сацыяльнай сеткі для дэпутатаў усіх узроўняў «Парламенцкі партал». Адрас партала ў сеціве - portal.parlament.gov.ru», - піша выданне.

Простыя карыстальнікі змогуць ацэньваць пасады дэпутатаў толькі ў рэжыме чытання.

«Складанасць палітычнага парадку патрабуе кааперацыі прафесіяналаў, новая прафесійная сацсетка - па сутнасці інструмент для пошуку аператыўных развязанняў для сур'ёзных праблем», - лічыць кіраўнік рабочай групы для стварэння электроннага парламента, віцэ-спікер ніжняй палаты Ігар Лебедзеў.

Як запэўніваюць стваральнікі дэпутацкай сацсеткі, у ёй прадугледжаныя сур'ёзныя меры ад фэйкавых акаўнтаў.

«Праз вялікую колькасці дэпутатаў муніцыпальных утварэнняў прадстаўнікі ўлады, перш чым завесці рахунак, павінны будуць даслаць мадэратарам пацвярджэнне аб дэпутацтве: нумар пасведчання, спасылкі на афіцыйныя сайты або персанальныя старонкі ў сацсетках», - піша газета.

Апошнія навіны