BE RU EN

Месі: Ганаруся тым, што з'яўляюся часткай гэтай каманды

  • 10.07.2014, 10:18

Нападнік зборнай Аргенціны Ліянэль Месі падзяліўся сваімі эмоцыямі ад выхаду ў фінал чэмпіянату свету - 2014.

У паўфінале турніру аргенцінцы былі мацнейшыя за галандцаў (0:0, пэн. 4:2), піша «Газета.Ru».

«Вельмі ганаруся тым, што з'яўляюся часткай гэтай каманды. Якія ў нас фенаменальныя футбалісты, і які матч яны правялі! Якое вар'яцтва! Мы ў фінале чэмпіянату свету, і давайце атрымліваць асалоду ад гэтага. Абдымаю ўсю Аргенціну», - напісаў Месі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Вызначальны матч сусветнага першынства паміж зборнымі Нямеччыны і Аргенціны адбудзецца 13 ліпеня на стадыёне «Маракана» і пачнецца а 22.00 паводле менскага часу.

Апошнія навіны