BE RU EN

«Пракурорка Крыму» пагражае забаронай Меджліса (Відэа)

  • 10.07.2014, 10:05

Акупацыйныя ўлады могуць прызнаць Меджліс экстрэмісцкай арганізацыяй.

Пра гэта заявіла "пракурорка Крыму" Наталля Паклонская. Яна паведаміла, што Меджліс крымска-татарского народа можа быць забаронены, а яго дзейнасць кваліфікаваная як экстрэмісцкая, паведамляе Росбалт.

Паводле ейных слоў, гэта звязана з тым, што 25 сакавіка гэтага года было абвешчана аб пачатку палітычных і прававых працэдур узнаўлення, аднаўлення нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымска-татарскага народа, а 17-га чэрвеня Мустафа Джамілеў ды Ігар Каламойскі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.

"Папярэджваю вас, старшыню Меджліса крымска-татарского народа, Чубарова Рафата Абдурахманавіча, аб недапушчальнасці правядзення экстрэмісцкай дзейнасці, паўторна папярэджваю, патрабую неадкладна спыніць экстрэмісцкую дзейнасць і растлумачваю, што ў выпадку, калі названыя ў папярэджанні парушэнні федэральнага заканадаўства не будуць ліквідаваныя, то ва ўстаноўленым Федэральным законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці" парадку дзейнасць меджліса крымска-татарскага народа на тэрыторыі РФ будзе забароненая", - заявіла "пракурорка Крыму".

Нагадаем, што кіраўніку Меджліса Чубараву забаранілі ўезд у Крым і Расею на пяць гадоў.

Апошнія навіны