BE RU EN

Расія бязвыплатна перадасць Беларусі комплексы С-300

  • 10.07.2014, 9:58

Міністэрства абароны Расеі падпісала кантракт на перадачу Беларусі зенітных ракетных комплексаў С-300.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміў падчач выставы "Мілекс-2014" (MILEX 2014) намеснік дырэктара Федэральнай службы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва (ФСВТС) Канстанцін Бірулін.

"На С-300 кантракт з боку нашага Міністэрства абароны падпісаны, і цяпер ён у беларусаў. Усё, што паабяцаў Сяргей Кажугетавіч (Шайгу), усё ў поўным аб'ёме ў кантракце прапісана - ўсе пастановы, якія ён прыняў і ўсе тэрміны, якія ён вызначыў , - сказаў Бірулін. - Цяпер справа за беларускім бокам. Як толькі яны кантракт падпішуць, у гэты ж дзень усё будзе перададзена".

С-300 перадаюцца Беларусі на бязвыплатнай аснове, удакладніў намеснік дырэктара ФСВТС, і не стаў удакладняць іншыя дэталі кантракту.

Нагадаем, у кастрычніку 2013 міністр абароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў журналістам, што Расея плануе перадаць Беларусі чатыры зенітна-ракетных комплексы С-300.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны