BE RU EN

Пасол Сурыкаў: Украінскія падзеі пераўтварылі беларусаў (Відэа)

  • 1.07.2014, 17:10

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што пераважная большасць грамадзян Беларусі падтрымлівае Расею.

Пра гэта расейскі амбасадар заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Вести» перад нарадай расейскіх паслоў з прэзідэнтам Пуціным у Маскве.

«Сітуацыя ва Украіне зусім пераўтварыла беларускае грамадства што да Расеі. Калі раней настроі былі такія: амаль 50% беларускага грамадства добра ставіліся да Расеі, то пасля ўкраінскіх падзей, асабліва крымскага сюжэту, больш за 80% беларусаў падтрымлівае Расейскую Федэрацыю», - заявіў расейскі амбасадар Сурыкаў.

Апошнія навіны