Па Беларусі тыдзень будуць ездзіць расейскія генералы
- 1.07.2014, 16:31
Вайсковую дэлегацыю з Расеі ўзначальвае неўязны ў ЕЗ начальнік ПДВ Уладзімір Шаманаў.
Ён прыбыў ў Менск 30 чэрвеня для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 3 ліпеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Расейскія генералы прыехалі не толькі на вайсковы парад. Яны шэсць дзён будуць ездзіць па Беларусі і наведваць вайсковыя часткі: 103 і 38 гвардзейскiя асобныя брыгады, 5 асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, дзе азнаёмяцца з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі, умовамі службы і побыту асабовага складу.
3 ліпеня чальцы дэлегацыі возьмуць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных юбілею вызвалення Беларусі.
Нагадаем, што ў вайсковым парадзе ў Менску возьмуць удзел і часткі расейскага войска.