BE RU EN

Пуціну не дае спакою ўкраінская Канстытуцыя

  • 1.07.2014, 16:15

Прэзідэнт Расеі абураны падрыхтоўкай змяненняў ва ўкраінскую Канстытуцыю.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў падчас выступу на нарадзе амбасадараў у Маскве, піша "Украинская правда".

"Апублікаваная Канстытуцыя. Але яе нідзе не абмяркоўвалі", - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, усярэдзіне ўкраінскага грамадства ідзе дыскусія з нагоды змен у Канстытуцыю. "З Усходам яе сапраўды ніхто не абмяркоўваў", - сказаў Пуцін.

Пры гэтым ён заявіў, што ўсё, што адбываецца ва Украіне - гэта яе ўнутраная справа. Ён таксама сканцэнтраваў увагу на журналістах. Пуцін перакананы, што журналістаў спрабуюць прыбраць з зоны АТА.

"На мой погляд, ідзе мэтанакіраваная праца ліквідацыі прадстаўнікоў прэсы: і расейскіх, і замежных", - сказаў Пуцін.

Нагадаем, прарасейскія баевікі на ўсходзе Украіны ўтрымліваюць у палоне сотні актывістаў, журналістаў, цывільных асоб ды іншых. Тэрарысты выкрадаюць людзей для запалохвання мясцовага насельніцтва, атрымання выкупу або абмену на сваіх.

Днямі ў Луганску ў палоне тэрарыстаў у захопленым будынку АТА памёр гісторык, выкладчык і старшыня абласной арганізацыі "Просвита" Уладзімір Семісцяга.

30 чэрвеня ў палон былі ўзятыя журналістка "Грамадскай тэлевізіі" Насця Станко і аператар Ілля Бескаравайны.

Апошнія навіны