BE RU EN

Джэймс Кэмеран запускае грандыёзны праект працягу «Аватара»

  • 1.07.2014, 15:57

Рэжысёр Джэймс Кэмеран задумаў праект, на рэалізацыю якога сыдзе 20 гадоў і $1 млрд.

Ён плануе здымку трох сіквелаў ужо культавага фільма "Аватар", а таксама стварэнне кніг паводле матываў фільмаў, тэматычных паркаў забаў і шоў у выкананні Cirque du Soleil, піша The The Sunday Times.

Паводле звестак крыніц газеты, праект не будзе замарожаны ці перапынены, нават калі Кэмеран раптам наважыць адысці ад яго і пераключыцца на нешта іншае, піша "Корреспондент".

Усе тры фільмы будуць запушчаныя ў вытворчасць адначасова. Здымкі павінны пачацца ўжо ў гэтым годзе. Як чакаецца, новыя "Аватары" выйдуць на экраны ў 2016, 2017 і 2018 гадах напярэдадні калядных святаў.

Аб здымцы сіквелаў Аватара было вядома і раней. Кэмеран агучыў гэтую ідэю яшчэ ў мінулым годзе. Паведамлялася, што бюджэт трох сіквелаў складзе не менш за $412 млн, а здымкі пройдуць у Новай Зеландыі.

Урад Новай Зеландыі пагадзіўся выдзеліць субсідыі на чвэрць сумарнага бюджэту трох сіквелаў Аватара, здымка якіх будуць праходзіць на тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны