BE RU EN

Доктар Ватсан абяцае сюрпрыз фанатам «Шэрлака»

  • 1.07.2014, 15:10

ВВС рыхтуе спецыяльную калядную серыю «Шэрлака».

Але фанатам давядзецца пачакаць, бо адбудзецца гэта не раней за Каляды 2015 года.

У інтэрв'ю газеце «Дэйлі Тэлеграф» Марцін Фрыман сказаў, што гэта «вельмі імаверна». Актор таксама даў зразумець, што размова не ідзе аб цэлым сезоне. Гэта звязана з напружанымі працоўнымі графікамі як самога Фрымена, які сыграў у серыяле доктара Ватсана, так і ягонага калегі Бэнедыкта Камбэрбэтч, які выканаў галоўную ролю дэтэктыва Шэрлака, піша «Інтэрфакс».

Жонка Фрымена, Аманда Абінгтон, сыграла жонку Ватсана ў трэцім сезоне серыяла. Калі Фрымена спыталі, ці вернецца яна ў серыял, ён адказаў: «Зразумела, так, у бліжэйшай будучыні». Ягоныя далейшыя словы могуць успрымацца негатыўна тымі, хто не знаёмы з апавяданнямі Конан Дойля. «Мы не прытрымліваемся арыгінальных апавяданняў да драбніц, але ў цэлым мы ідзём у кірунку, зададзеным Конан Дойлем. Таму (Ватсан) ажэніцца. А потым Мэры памірае - так што ў нейкі момант яна, мабыць, памрэ», - сказаў Фрыман.

Цяпер 42-гадовы Фрыман рыхтуецца да прэм'еры спектакля «Рычард III». Гэта яго першае з'яўленне на сцэне за апошнія чатыры гады і першая шэкспіраўская роля. Дзеянне спектакля разгортваецца ва «ўяўнай антыўтопіі», звязанай з рэальнымі палітычнымі падзеямі дваццатага стагоддзя.

Фрыман сказаў: «У мяне будуць фізічныя недахопы - хворая рука, горб, кульгавасць. Мне здаецца, што калі ў мяне будзе ўсяго толькі нервовы цік, гледачы запатрабуюць грошы назад». Ён параўнаў свайго героя з Голумам з «Уладара пярсцёнкаў»: «Гэта сапраўдны Голум. Як быццам Шэкспір прыдумаў Голума чатырыста гадоў таму».

Камбэрбэтч таксама сыграе Рычарда III - у пастаноўцы ВВС, якая выйдзе на тэлеэкраны ў наступным годзе.

Фрыман надоечы скончыў здымацца ў серыяле «Фарго», выйшла астатняя серыя. У «Фарго» актор граў адну з галоўных роляў. Таксама Марцін Фрыман сыграе галоўную ролю ў трылогіі «Хобіт», астатняя частка якой выйдзе на экраны ў снежні.

Фота: Karwai Tang/WireImage

Апошнія навіны