BE RU EN

Берасцейскія анархісты зладзілі «рэйд салідарнасці»

  • 1.07.2014, 15:01

Актывісты з Берасця правялі акцыю салідарнасці з затрыманым у Расеі беларусам Дзмітрыем Разановічам.

Яе ўдзельнікі размясцілі ў розных месцах горада графіці з заклікам вызваліць свайго таварыша, паведамляе revbel.org.

«У ноч з суботы на нядзелю, з 28 на 29 дзень, анархістамі Берасця быў праведзены агітатарскі рэйд салідарнасці з затрыманым у Расеі Дзмітрыем Разановічам. Таксама было зроблена некалькі графіці анархічнага характару», - гаворыцца ў паведамленні.

Беларус абвінавачваецца ў незаконным перасячэнні ўкраінска-расейскай мяжы. Судовы працэс паводле ягонай справы планаваўся на 24 чэрвеня, але быў перанесены з невядомых прычын на 3 ліпеня.

Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме да 200 тысяч расейскіх рублёў альбо пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Апошнія навіны