BE RU EN

Ваўпшасава, Солтыса і плошчу Казінца можа затапіць

  • 1.07.2014, 14:53

ДАІ Менска склала спіс вуліц, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі падтаплення падчас дажджу.

Самай праблемнай застаецца Няміга, аднак у спіс таксама трапілі вуліцы ў сталічных мікрараёнах Дражня і Курасоўшчына, паведамляюць «Близкие Новости».

У зону рызыкі патрапіла таксама скрыжаванне вуліц Каліноўскага і Лагойскага тракту ў Зялёным лузе.

Каб пазбегнуць коркаў ДАІ рэкамендуе аб'язджаць адцінкі, на якіх магчымыя падтапленні, а таксама пераканаўча просіць грамадзян на час неспрыяльных варункаў надвор'я адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце, а калі з якіх-небудзь прычын гэта немагчыма, то быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, захоўваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю, а таксама рухацца з уключаным блізкім святлом фараў.

Апошнія навіны