BE RU EN

Схільнасць рабіць «сэлфі» афіцыйна прызналі псіхічным захворваннем

  • 1.07.2014, 12:36

Людзі, якія любяць фатаграфаваць самі сябе, рабіць «сэлфі», пакутуюць на псіхічныя захворванні.

Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскай псіхіятрычнай асацыяцыі. Псіхіятры назвалі новую хваробу selfies і распавялі пра яе сімптомы на канферэнцыі ў Чыкага.

Новае захворванне вызначаюць як обсесіўна-кампульсіўныя растройства. Для хваробы характэрна імкненне пастаянна фатаграфаваць сябе і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках. Такім чынам чалавек кампенсуе адсутнасць самапавагі, паведамляе БелТА.

Спецыялісты выдзелілі тры ўзроўні захворвання. На першым, пачатковым, чалавек робіць «сэлфі» не менш за тры разы ў дзень, але не размяшчае здымкі ў сацсетках. На другім, вострым, чалавек фатаграфуецца не менш за тры разы ў дзень і абавязкова размяшчае здымак на старонцы. На трэцяй стадыі, хранічнай, чалавек пастаянна хоча рабіць свае аўтапартрэты і посціць іх у сеткі не менш за шэсць разоў на дзень.

Са слоў псіхіятраў, пакуль лекаў ад selfies няма.

Апошнія навіны