BE RU EN

Раскамнадзор разблакаваў Rutracker.ru

  • 1.07.2014, 11:36

Раскамнадзор разблакаваў торэнт-трэкер Rutracker.ru і яшчэ некалькі торэнт-рэсурсаў пасля выдалення імі пірацкага кантэнту, паведамляецца на сайце ведамства.

Торэнт-трэкер Rutracker.ru быў заблакаваны Раскамнадзором у снежні 2013 года. Ведамства адзначала, што на гэтым сайце размяшчаліся спасылкі на запампоўку шэрагу фільмаў, выключныя правы на якія, паводле пастановы Масгарсуда, належаць ТАА «Цэнтрал Партнершып сейлз Хаўс».

«У сувязі з тым, што адміністрацыі інтэрнэт-пляцовак rutor.org, rutracker.ru, NNM-club.me абмежавалі доступ да фільмаў, размешчаных з парушэннем аўтарскіх правоў, Раскамнадзором прынятыя пастановы аб разблакоўцы названых рэсурсаў», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Раскамнадзор адзначыў, што спецыялісты працягваюць сістэматычны маніторынг гэтых сайтаў, каб выключыць паўторнае размяшчэнне пірацкага відэакантэнту.

«Антыпірацкі» закон быў прыняты Дзярждумай РФ у чэрвені 2013 года. Ён прадугледжвае, што сайты з пірацкім кантэнтам могуць быць заблакаваныя пастановай суда паводле патрабавання праваўладальніка ў выпадку парушэння аўтарскіх правоў.

Апошнія навіны