BE RU EN

Грабоўскі зноў прызнаны лепшым хакеістам Беларусі

  • 1.07.2014, 10:08

Нападаючы «Вашынгтона» Міхаіл Грабоўскі прызнаны лепшым хакеістам Беларусі паводле вынікаў мінулага сезону.

Як паведамляе «Прессбол», ён набраў найбольшую колькасць галасоў у выніку апытання сярод журналістаў і спецыялістаў.

Такім чынам, форвард у чацвёрты раз у кар'еры прызнаны найлепшым гульцом краіны.

Грабоўскі паўтарыў дасягненне брамніка Андрэя Мезіна, які прызнаваўся лепшым у 1998, 1999, 2005 і 2006 годзе.

Апошнія навіны