BE RU EN

У Гомелі збіраюць па 50 рублёў на юбілей Лукашэнкі

  • 1.07.2014, 9:28

Сродкі будуць збіраць да 30 жніўня.

У Гомелі рэгіянальныя актывісты незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) пачалі збор сродкаў «да 20-годдзя аднаасобнага праўлення і да 60-годдзя чалавека, які трошкі вышэй за Бога».

У спецыяльна аформленую скрынку можна кідаць толькі 50-рублёвыя купюры, паведамляе БелаПАН.

- Пяцьдзесят рублёў - гэта купюра, якую нельга размяняць, таму збіраем сродкі менавіта такога наміналу. Наша мэта - сабраць поўную скрынку і падлічыць потым, што можна купіць за грошы, якія лічацца ў нас скрынкамі або кілаграмамі, - пракаментаваў кіраўнік рэгіянальнага аддзялення прафсаюза РЭП Віктар Казлоў.

Сродкі будуць збіраць да 30 жніўня. Затым ініцыятары акцыі вырашаць - купіць падарунак за гэтыя грошы ці арганізаваць у Гомелі застолле на сабраныя сродкі.

30 жніўня Аляксандру Лукашэнку споўніцца 60 гадоў.

Апошнія навіны