BE RU EN

Рэктар Інстытута культуры Беларусі браў хабары тэлевізарамі

  • 9.06.2014, 16:56

СК устанавіў яшчэ адзін эпізод атрымання хабару рэктарам Інстытута культуры Беларусі.

Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, азначаная асоба ў траўні гэтага года, знаходзячыся на працоўным месцы, атрымала хабар у выглядзе тэлевізара «LG», коштам каля чатырох мільёнаў рублёў за прадастаўленне ў карыстанне нерухомасці дадзенай установы ў інтарэсах хабарадавальніка, паведаміла ў «Фэйсбуку» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Устаноўлена, што намер падазраванага быў накіраваны на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў выключна для сябе і ў сувязі з займаным ім службовым становішчам.

Нагадаем, раней паведамлялася пра тое, што рэктар інстытута таксама атрымаў хабар у памеры 2000 даляраў ЗША за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з ім працуюць следчыя.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» створаны ў 2010 годзе, з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры. Яно з'яўляецца правапераемнікам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры» (БелДІПК), які пачаў сваю дзейнасць у 1991 годзе.

Апошнія навіны