BE RU EN

У Анастасіі і Змітра Дашкевічаў нарадзілася дачка

  • 9.06.2014, 12:31

Імя дзяўчынкі маладыя бацькі пакуль не раскрываюць.

У былых палітвязняў Змітра і Анастасіі Дашкевічаў сёння нарадзілася дачка.

«Імя ўжо прыдумалі, але пакуль не будзем агучваць, - сказаў сайту charter97.org малады бацька Зміцер Дашкевіч. - Наста адчувае сябе добра».

Дзяўчынка нарадзілася з вагой 2.650 г і ростам 48 см.

Нагадаем, Зміцер і Наста абвянчаліся 31 жніўня праз некалькі дзён пасля таго, як лідар «Маладога Фронту» выйшаў на волю. Раней яны распісаліся ў турме, дзе Зміцер Дашкевіч адбываў больш за 2,5 гады пазбаўлення волі за ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці.

Фота: Julia Darashkevich

Апошнія навіны