BE RU EN

Невядомыя абрабавалі аўтобус ФК «Днепр» у Салігорску

  • 7.06.2014, 17:19

Аўтобус магілёўскага клуба прыехаў на гульню са «Слуцкам» з абкручанымі скотчам пярэднімі дзвярыма.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйнай групе ФК «Днепр» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Клубны аўтобус ноччу«ўскрылі» салігорскія зламыснікі і выцягнулі з яго некалькі сувеніраў на памяць», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што гэта не першы выпадак рабавання з клубнага аўтобуса ў Салігорску. Некалькі гадоў таму нешта падобнае здарылася і з транспартам барысаўскага БАТЭ.

Апошнія навіны