BE RU EN

Вайсковец ганаровай варты выпусціў з рук стрэльбу, калі праходзіў Парашэнка (Відэа)

  • 7.06.2014, 10:51

Варта на працягу некалькіх гадзін стала пад пякучым сонцам.

Вайсковец ганаровай прэзідэнцкай варты выпусціў стрэльбу ў той час, калі новаабраны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка праходзіў па чырвонай дарожцы ў Вярхоўную Раду Украіны.

Калі прайшоў Парашэнка і дайшоў амаль да дзвярэй, адзін з вайскоўцаў, які стаяў паблізу дзвярэй, спачатку выпусціў вінтоўку, а затым і сам нахіліўся, і было зразумела, што яму стала дрэнна. Пасля гэтага вайскоўца забралі.

"Пятро Парашэнка прыбыў у Вярхоўную раду. Падчас праходу па чырвонай дарожцы ў аднаго з вайскоўцаў роты ганаровай варты ўпала стрэльба, вайсковец пахіснуўся і ледзь не ўпаў сам. Мяркуючы праз усё, сонечны ўдар - вайскоўцы стаялі на працягу гадзіны пад сонцам", - адзначае журналіст Мустафа Наем з месца падзеі.

Апошнія навіны