BE RU EN

На ўскраіне Баранавічаў згарэў аўтамабіль

  • 6.06.2014, 16:56

Пажар адбыўся на вуліцы Наканечнікава, у Паўночным мікрараёне горада Баранавічы загарэлася машына.

Мінак, які размясціў відэа на сэрвісе YouTube, адзначыў, што дапамагалі тушыць палаючы Volkswagen відавочцы таго, што адбылося.

Кіроўцы, якія праязджалі міма, спыняліся і спяшаліся на дапамогу, але не маглі цалкам справіцца з агнём. Пажар патушылі пажарныя, што прыбылі на выклік.

Апошнія навіны