BE RU EN

Праспект Машэрава перакрыюць з-за рэпетыцыі параду

  • 6.06.2014, 13:36

Зводная рота ганаровай варты пачынае праводзіць у Менску рэпетыцыі да ўрачыстага параду, прымеркаванага да Дня Незалежнасці.

Пра гэта паведамляецца на сайце ДАІ Менгарвыканкама.

У сувязі з гэтым у Дзяржаўтаінспекцыі сталіцы інфармуюць, што 9, 11, 13, 16, 18, 21 і 23 чэрвеня 2014 года з 21.45 да паўночы будзе абмежаваны рух аўтамабіляў (у тым ліку наземнага грамадскага транспарту) у абодвух напрамках на ўчастку пр. Машэрава ад вул. Даўмана да пр. Пераможцаў.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Апошнія навіны