BE RU EN

Кандрацьеў: «Сэнс гуляць з камандай, якая прымусіць увесь матч бегаць без мяча?»

  • 6.06.2014, 13:02

Зборная Беларусі па футболе памераецца сіламі са зборнай Таджыкістана.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў паведаміў пра тое, што запланаваны таварыскі матч супраць Таджыкістана адбудзецца ў Барысаве.

Пра гэта піша by.tribuna.com.

«У бліжэйшы час ніякіх таварыскіх матчаў не будзе. Толькі 4 верасня перад сустрэчай у рамках еўраадбора з Люксембургам памераемся сіламі са зборнай Таджыкістана. Гэтая гульня адбудзецца на новым стадыёне ў Барысаве. Гэта супернік таго ўзроўню, які нам і патрэбны напярэдадні старту ў адборачнай групе. А сэнс гуляць з моцнай камандай, якая прымусіць увесь матч бегаць без мяча? Ніякага толку. А так адрэпетеем атакуючыя дзеянні», - сказаў Кандрацьеў.

Апошнія навіны