BE RU EN

«Беларусбанк» аднавіў выдачу крэдытаў на жыллё - пад 37,5% гадавых

  • 6.06.2014, 12:01

З 9 чэрвеня 2014 года ААТ «АСБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў.

Скарыстацца названым крэдытам могуць грамадзяне, якія заключылі дамовы куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўнай замове ў адпаведнасці з Указам ад 08.05.2013 № 215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў».

Названыя крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да 15 гадоў, з выплатай 37,5% гадавых за фактычны час карыстання крэдытам, паведамляе прэс-служба банка.

Максімальная сума крэдыту - да 75% кошту набыцця жылога памяшкання (для шматдзетных сем'яў, якія маюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей - 95%) у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

Найбуйнейшы банк краіны спыніў выдачу крэдытаў на набыццё жылля восенню мінулага года з-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі і высокіх дэвальвацыйных чаканняў. Толькі атрыманне экстранага крэдыту з Расеі дазволіла беларускім уладам часова выправіць сітуацыю на валютным рынку.

Апошнія навіны