BE RU EN

Лукашэнка не можа вырашыцца на паездку ў Кіеў

  • 6.06.2014, 11:59

Да гэтага часу невядома, ці паедзе беларускі дыктатар заўтра на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі ў Кіеў.

Ці будзе беларуская дэлегацыя сярод 40 замежных місій на інаўгурацыі новага ўкраінскага прэзідэнта - за дзень да ўрачыстасці такой інфармацыі няма, перадае «Радыё Свабода».

На пытанне, ці паедзе Аляксандр Лукашэнка на інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, кіраўнік прэс-службы беларускага кіраўніка Андрэй Папоў адказаў:

«У мяне пакуль ніякай інфармацыі для вас няма».

У МЗС Украіны раней паведамілі, што накіравалі беларускаму кіраўніку запрашэнне прысутнічаць на інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Інаўгурацыя пройдзе заўтра ў Вярхоўнай Радзе Украіны, пазней урачыстасці пройдуць на Сафійскай плошчы Кіева. Чакаецца прыезд на ўрачыстасці больш як 40 міжнародных дэлегацый і 20 лідараў з розных краін.

Расея накіроўвае на інаўгурацыю свайго амбасадара.

Апошнія навіны