BE RU EN

У Магілёве моцны вецер валіў дрэвы і зрываў стрэхі

  • 6.06.2014, 11:57

З-за буры пацярпеў будынак магілёўскага ўніверсітэта.

Сапраўдная бура прайшла ўчора днём па Магілёву: магутны вецер валіў дрэвы і зрываў стрэхі, а з-за моцнага дажджу дарогі ў многіх месцах моцна затапіла, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як адзначае магілёўскі партал навінаў gorad.by, у самым цэнтры Магілёва на пешаходнай вуліцы Ленінскай вецер знёс частку страхі з будынка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кавалкі металапрофіляў ляцелі на зямлю, на шчасце, ніхто не пацярпеў, паколькі мінакі ў гэты час хаваліся ад дажджу ў арках і крамах.

Фото: kp.by
Фото: instagram.com/akim_mir
Фото: gorad.by
Фото: gorad.by
Фото: gazetanm.eu
Фото: gazetanm.eu

Апошнія навіны