BE RU EN

Беларусы спрабавалі правезці ў Польшчу цыгарэты на $50 тысяч

  • 6.06.2014, 11:21

Польскія мытнікі спынілі кантрабанду 15 тысяч пачкаў цыгарэт.

Супрацоўнікі мытні на памежным пераходзе ў Кузніцы затрымалі ўчора двух грамадзян Беларусі за спробу незаконнага ўвозу ў Польшчу тытунёвых вырабаў на агульную суму 160 тыс. злотых (каля 50 тыс. даляраў), паведамілі карэспандэнту сайта charter97.org у Мытнай службе Беластока.

Кантрабанда была схаваная ў двух пераробленых для яе перавозкі аўто - Citroen Xantia і Volkswagen Vento. Спачатку мытнікі праверылі Citroen, 31-гадовы кіроўца якога спрабаваў уехаць у Польшчу па «зялёным» калідоры. Падчас праверкі аказалася, што французскі аўтамабіль нашпігаваны тытунёвай кантрабандай. Мытнікі знайшлі каля 8 тыс. пачкаў у багажніку, пераробленай падлозе, сядушках і ў рухавіку.

Праз некалькі гадзін быў затрыманы 27-гадовы беларус, які схаваў у сваім «немцы» 6,5 тыс. пачкаў цыгарэт. У дачыненні да абодвух кіроўцаў распачатыя крымінальныя справы за падатковыя злачынствы. Мужчынам пагражаюць высокія штрафы, а таксама канфіскацыя машын за перавоз кантрабанды.

Фота: Мытная служба ў Беластоку
Фота: Мытная служба ў Беластоку
Фота: Мытная служба ў Беластоку

Фота: Мытная служба ў Беластоку

Апошнія навіны