BE RU EN

Вярхоўная Рада рыхтуе зварот у Раду бяспекі ААН (Прамая трансляцыя)

  • 6.06.2014, 10:33

Дэпутаты разглядаюць праект пастановы аб звароце да Генасамблеі ААН і Рады Бяспекі ААН.

А падчас Гадзіны пытанняў да ўраду дэпутаты заслухаюць справаздачу аб выкарыстанні сродкаў на фінансаванне Узброеных сіл Украіны.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, сярод іншых пытанняў у сённяшнім парадку дня - законапраект аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны аб забеспячэнні адзінства судовай практыкі.

Акрамя таго, плануецца разгледзець, у прыватнасці, законапраект аб унясенні змяненняў у закон «Аб безаплатнай прававой дапамозе» (аб праве на безаплатную другасную прававую дапамогу некаторым катэгорыям асоб).

Таксама дэпутаты разгледзяць законапраект аб унясенні змяненняў у Закон «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці» адносна абароны правоў пакупнікоў аб'ектаў прыватызацыі ў выпадку вяртання іх у дзяржаўную ўласнасць.

Апошнія навіны